Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Ляўкова пад акупацыяй

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Аляксандрам РЭЕНТАМ з Новага Ляўкова, народжаным у 1930 годзе ў Старым Ляўкове.

— Ці вядома Вам, калі паставілі „новую” школу ў Старым Ляўкове?

— Ведаю. Яе паставілі пры саветах.

— А пры санацыі яе не было?

— Не, пры санацыі толькі „старая” школа стаяла: разабралі яе даўно, мо з дваццаць гадоў таму.

— У мой час у старой школе жыў загадчык, тады быў ім Уладзімір Каролька. Ці да вайны таксама жыў у старой школе настаўнік?

— Да вайны быў тут Бабяк, кіраўніком школы ён быў.

— Толькі адзін Бабяк навучаў да вайны, ці было ў Ляўкове больш настаўнікаў?

— Было больш, напрыклад Галынец вучыў. А школа была таксама і ў нашай хаце, дзе цяпер мая сястра Вера жыве. Я таксама сюды хадзіў.

— Цераз сенцы, з дзвярэй у дзверы?

— Так як цяпер там ходзіцца. А пры саветах у тым класе, што ў нашай хаце быў, зрабілі „красный угалок”.

— А што ў тым „красным угалку” было?

— Забавы ладзілі, то бібліятэка тут была, кніжкі выдавалі.

— Ці толькі ў Вашай хаце ляўкоўская школа знімала памяшканне, ці таксама ў іншых хатах?

— Не помню, каб вучылі тады ў іншых хатах.

— А як гэта сталася, што саветы паставілі новую школу?

— Ну, на гэта пытанне я не ўмею адказаць. Пры саветах яе паставілі, а пасля вайны выканчылі.

— І пры немцах гэтая новая школа была?

— Не толькі яна, побач яе стаялі і іншыя будынкі. Тут пры рове (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF