Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Атлантыда рукой падаць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Хараство Палесся» (польская назва «Polesia czar») гэта загаловак выставы ўнікальных і арыгінальных фатаграфій Ісака Сербава з яго этнаграфічных экспедыцый 19111912 гадоў ды «Дызайн у шкле. Шкляны завод Нёман», якія можна ўбачыць у Беластоку ў Падляшскім музеі.

Вернісаж абедзвюх выстаў адбыўся 19 снежня 2015 г. Фотаздымкі Ісака Сербава (18711943), паказаныя на выставе ў Беластоку, пастаянна захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час існуе каля 600 вядомых работ яго аўтарства, з якіх 154 знаходзяцца ў музеі, апошнія — у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Асновай выставы з’яўляюцца фатаграфіі мясцовасцей, дзе Сербаў спыняўся падчас сваіх этнаграфічных паездак летам і зімой 1911 і летам 1912 гадоў. Фотаздымкі суправаджаюцца цытатамі з апублікаванай працы этнографа «Поездки по Полесью 1911 и 1912 гг.» і «Белорусысакуны. Краткий этнографический очерк». Як сцвярджаюць арганізатары выставы, чытаючы іх складаецца ўражанне, як быццам мы гаворым з аўтарам, чуем яго аргументы, якія тычацца тае ці іншай з’явы, слухаем цікавыя гісторыі, якія адбыліся з ім падчас экспедыцый і непасрэдна пры здыманні. Пад адной з фатаграфій, напрыклад, можна прачытаць: «Палешукі гэта інтэлігентныя людзі, жывыя і працавітыя. На першы погляд здаецца, што паляшук нязграбны і дрымотны, асабліва калі перамяшчаецца праз балота на асле, але на самой справе ён спрытны і варухлівы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF