Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

У Гайнаўцы адзначылі бежанства 1915 года

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва святых Кірылы і Мяфодзія 20 снежня ўрачыста адзначыла сотую гадавіну бежанства 1915 года. За ўпакаенне душ бежанцаў маліліся святары і вернікі падчас літургіі ў СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы. Пасля абеду гайнавяне спаткаліся ў Гайнаўскім доме культуры, каб паглядзець фільм Юрыя Каліны «Бежанства» і даведацца пра кніжку «Бежанства 1915 года», якую выдала Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Можна было таксама паглядзець спектакль «Бежанцы», фотавыставу «Незвычайная гісторыя звычайных людзей» і выставу манатыпіі «Бежанства. На ростані».

Мерапрыемства, якое з Праваслаўным брацтвам суарганізавалі Белавежскі нацыянальны парк, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы і Гайнаўскі дом культуры, удастоілі стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк, бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, старшыня гайнаўскага брацтва Кацярына Чурак, духоўны апякун гайнаўскага брацтва іерэй Марк Юрчук і іншыя святары СвятаТроіцкага прыхода ў Гайнаўцы, пры якім і дзейнічае брацтва, дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і іншыя прадстаўнікі суарганізатараў сустрэчы. Прымеркаваную бежанству ўрачыстасць вяла настаўніца гісторыі з Гайнаўкі Нэля Шчука, якая распавяла пра гістарычныя ўмовы да і падчас Першай сусветнай вайны, якія папярэдзілі бежанства. Расказала яна пра лёс сваіх продкаў, якія таксама трапілі ў глыб Расіі, ад якіх застаўся самавар (падчас спаткання стаяў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF