Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Праграма дзеля меншасцей

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас апошняй у мінулым годзе, снежаньскай, сустрэчы Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей зноў ставілася пытанне аб «Праграме дзеля нацыянальных і этнічных меншасцей і рэгіянальнай мовы», падрыхтаванай яшчэ ў верасні 2012 года. У адпаведнасці з тагачаснымі здагадкамі павінна яна быць рэалізаванай у 20142020 гадах. У першую чаргу па фінансавых меркаваннях (недахоп грошай на яе рэалізацыю), засталася яна ў стадыі планавання. Цяперашні прадстаўнік урадавага боку, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Себастыян Хвалэк пагадзіўся вярнуцца да перамоў на яе тэму. Хутчэй за ўсё, гэта будзе адбывацца падчас пасяджэння Сумеснай камісіі 17 студзеня.

У адпаведнасці з праектам мэтай праграмы з’яўляюцца: паляпшэнне дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ў намаганнях па падтрымцы культурнай самабытнасці нацыянальных і этнічных меншасцей, захаванне і развіццё рэгіянальнай мовы, павелічэнне прысутнасці задач, накіраваных на захаванне культурнай самабытнасці нацыянальных і этнічных меншасцей і прасоўванне моў меншасцей і рэгіянальных дыялектаў сярод уласных задач органаў мясцовага самакіравання, паляпшэнне іміджу нацыянальных і этнічных меншасцей і рэгіянальнай мовы ў мясцовых і рэгіянальных супольнасцей і павелічэнне ведаў мясцовых і рэгіянальных грамадстваў на тэму гісторыі, культуры і правоў нацыянальных і этнічных меншасцей. Як кажа праект, мелі б перавагу заданні для дзяцей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF