Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Пра каўбасу інакш

Міраслаў ГРЫКА

Пра святочную каўбасу напісаў я раней. Сёння скрабану некалькі слоў пра іншую — метафарычную. Яе выпраменьваннем з’яўляецца выбарчая каўбаса, што з’яўляецца сінонімам пустых абяцанняў, якія палітыкамі так лёгка даюцца выбаршчыкам. Я не рэкамендаваў бы яе нікому. Гэты прадукт многаразовага выкарыстання, з рыгальным характарам. Некаторыя называюць яе больш маляўніча «cofka». Але што каму ідзе ў смак... Беларусы ў гэтым прыкладзе асацыююць каўбасу, такую сапраўдную каўбасу, з як найбольш несапраўднымі выбарамі ў Беларусі. Дарэчы, гэта вельмі цікавая ў краіне прапанова каўбасы і попыту на ўладу ў час прэзідэнцкіх выбараў. Па дзіўным збегу абставінаў, пасля выбараў наступае рэзкае скарачэнне ў пастаўках каўбасы і ў той жа час хуткі рост попыту на ўладу заўсёды пераможнага кандыдата, Аляксандра Лукашэнкі. Ну, але ж кожная краіна мае свае звычаі. У Польшчы, у пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя, можна было купіць у крамах мясападобны выраб пад дасціпнай назвай «выбарчая каўбаса» — «казённы пірог». У маркетынгавым плане: гіт! Але хто ведаў тады, што такое маркетынг? Або рэкламная стратэгія? Але прыйшлося кожнаму змерыцца з новай рэальнасцю. І гэта быў, памятаеце, неспакойны час фарміравання польскага рэчышча палітычнага бачання. Твар маладой дэмакратыі быў поўны прышчаватых вывяржэнняў ідэалагічнанацыяналістычнага характару, не вольных ад гістарычных крыўдаў і нацыянальных комплексаў. Амаль кожны дзень фармаваліся новыя партыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF