Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Навагодні роздум пра вялікіх і маленькіх людзей

Віктар САЗОНАЎ

У вялікіх людзей вялікія праблемы — вельмі вялікія, як гара Джамалунгма, а нават большыя. Такія яны вялікія, як і яны самі. Да носа гэтых людзей нават дуляй не дацягнуцца. Ім не да драбязы, яны вырашаюць лёсы планеты. Гэта як мінімум. Яны мяняюць яе геапалітычнае аблічча, а таксама не даюць іншым вялікім людзям яго мяняць. Яны ствараюць кааліцыі і палітычныя ды вайсковыя блокі супраць іншых кааліцый ды палітычных і вайсковых блокаў, якія другія вялікія людзі ствараюць супраць іхных кааліцый ды палітычных і вайсковых блокаў. Вялікія людзі пачынаюць і завяршаюць войны. Яны добра арыентуюцца ў тым, калі іх пачаць а калі скончыць, і робяць гэта заўсёды своечасова. Яны самі так сцвярджаюць. Яны добра ведаюць, чым адрозніваюцца эканамічныя войны ад гібрыдных, а гібрыдныя ад негібрыдных, а негібрыдныя ад эканамічных... Яны дасканала разбіраюцца ва ўсім і нават сустракаюцца між сабой, каб падкрэсліць гэта адзін перад другім.

У маленькіх людзей таксама бываюць праблемы. Як бы для вялікіх людзей гэта не гучала смешна, але бываюць. Толькі ў адрозненні ад вялікіх, у якіх праблемы толькі вялікія, у маленькіх людзей ёсць праблемы і маленькія, і вялікія. Маленькіх людзей таксама тычацца вялікія пытанні геапалітычнага раздзелу свету, бо гэта па іх хатах і лёсах адбываецца той раздзел. Маленькіх людзей таксама клапоцяць усе віды гібрыдных і негібрыдных войнаў, бо гэта іх жыццямі робяцца тыя войны. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF