Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Беларускае па над межамі

Міра ЛУКША

Ад гадоў сярэдзіна снежня стала традыцыйнай парой для правядзення літаратурнага семінара „Бязмежжа”, які ўжо ад некалькіх гадоў знайшоў сабе месца ў Новым Ляўкове, на хутары Лазовае. Сёлета ў васямнаццаты раз сабралася міжнародная кампанія літаратараў, перакладчыкаў, бардаў, даследчыкаў, выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг, мастакоў, журналістаў — творцаў з Беларусі і Польшчы, творцаў культуры, якая не мае межаў. У гэты раз літаратурны семінар сабраў іх на гасціннай зямлі Белавежжа і адбыўся 1820 снежня, традыцыйна па запрашэнні галоўнага рэдактара тыднёвіка «Ніва» і старшыні Беларускага саюза ў Польшчы Яўгена Вапы, аднаго з пачынальнікаў гэтага творчага праекта: каб абмеркаваць, што важнае адбылося ў прасторы беларускай літаратуры ў 2015 годзе.

Як адзначыў Яўген Вапа, „Бязмежжа” гэта магчымасць падвядзення вынікаў года ў беларускай літаратуры як у Польшчы, так і ў самой Беларусі:

— Са старшынёю Саюза беларускіх пісьменнікаў Барысам Пятровічам ідзе плённая супраца і ўзаемаразуменне. Я хачу падзякаваць беларускім пісьменнікам, паэтам, якія, нягледзячы на вышыню свайго творчага патэнцыялу, дасягненняў, знаходзяць час, каб прыехаць да нас, на Беласточчыну, пабыць разам з намі, распавесці пра тое, што адбылося, і запланаваць пэўныя справы, якія можна зрабіць разам. Асновай семінара з’яўляюцца літаратурныя чытанні і прэзентацыі, між іншым, літаратурнамастацкага рэпартажу на Беларускім Радыё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF