Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (28)

Ганна КАНДРАЦЮК

У маладым бярэзніку поўным ходам працавала мотапомпа. Пранізлівы, стаматалагічны гук працінаў паветра, мазгі і зямлю. Я ішла следам Васі, як цяля на вяроўцы. Мой гід аказаўся яшчэ і палескім джэнтльменам. Ён вайсковымі чаравікамі вытоптваў для мяне дарогу сярод ссохлай, няскошанай травы.

— Каб хоць пані Ганна туфлікаў не запэцкала!

Мы ішлі насустрач брыгадзе, якая з дапамогай мотапомпы нелегальна «капала» бурштын. Чалавек звыкся, што «нелегальная» дзейнасць заўсёды схаваная і засакрэчаная. Тут, на дубровіцкім кландайку, усё было агучанае на кіламетр і бесцырымонна адкрытае. Наш візіт не выклікаў спалоху. Наадварот, кожны хацеў абмяняцца навінамі.

Ля мотапомпы, прычэпленай да прымітыўнай канструкцыі з маторам, працавалі чатыры маладзёны. Усе, як адзін муж, былі апрануты ад галавы да ног у камуфляжную вопратку. Працавалі на змену. Трох іншых хлопцаў адпачывала. Яны ляжалі на траве ды ўзіраліся ў белыя хмаркі на блакітным небе. Адзін з іх перажоўваў у зубах ссохлую сцяблінку травы.

Вася павітаўся, ціснучы капачам кожнаму паасобку руку. Круты Арцём адышоў на бок ад мотапомпы, каб пагаварыць з намі „ў цішы”.

— Ці штось вядома наконт ліцэнзіі? — спытаў ён.

— Нешта яны маўчаць, — махнуў рукой Вася.

Тэма ліцэнзіі ўзнікла пасля апошняй бойкі з паліцыяй, якая нечакана з’явілася канфіскаваць мотапомпы. Сур’ёзныя капачы, тобок тыя, якія капаюць на глыбіні больш за дзесяць метраў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF