Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Дубяжынcкі дуб (2)

Лідзія МАЛІНОЎСКАЯ

Стары дуб у вёсцы Дубяжын ссеклі 26 лютага 2014 года таму, што ён, удараны маланкай, пачаў распалавіньвацца і стаў небяспекай для навакольных хат. Ася і Ірыней Вышкоўскія, уладальнікі дуба, рашылі аддаць дрэва ў рукі Дарафея Фіёніка. На здзіўленне ўсім, верхняя частка дуба не дазволіла сябе падняць і засталася ў Дубяжыне.

Летам у Дубяжыне быў сарганізаваны пленэр, у рамках якога рэалізавана была адукацыйная праграма «Памяць бежанства», якую ад пачатку ажыццяўляе Музей малой айчыны ў Студзіводах. У рамках праграмы праводзіліся гістарычныя заняткі ў бельскім Беларускім ліцэі. Арганізаваны былі пазаўрочныя заняткі ў розных мясцовасцях Падляшша, адбыўся моладзевы летнік на тэрыторыі прыхода ў Пухлах, у час якога былі сабраны ўспаміны дзяцей бежанцаў 1915 года. Вынікам летніка стала «Бежанская газета». А пленэр у Дубяжыне запачаткаваў праграму «Памяць бежанства». Ад пачатку ў рэалізацыю задумы актыўна ўключыўся солтыс сяла Мікалай Сцепанюк. Усе дзеянні былі адобраны Салэцкай радай і войтам гміны БельскПадляшскі Раісай Раецкай. Пленэр праходзіў пад кіраўніцтвам Анатоля Туркова з Камянца, які ад 2009 года з’яўляецца камісарам усіх скульптурных пленэраў у Студзіводах. Другім разьбяром быў вядомы беларускі майстар Мікалай Скляр з Гродна. Дапамагалі ім тры вучні політэхнічнага каледжа з Кобрына. Тэхнічную дапамогу аказалі жыхары Дубяжына Юрка Тамчук, спадар Бандарук і іншыя. Пленэр і іншыя задумы, звязаныя з праграмай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF