Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Бахуры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ад шашы, што з Міхалова вядзе ў Ялоўку, да Бахуроў каля паўкіламетра. Па абодвух яе баках нешырокія лапікі абраблянага поля. Дарога абсаджана „стрыжанымі” ўжо вербамі, якіх маладыя „чубы” горда страляюць у шэрае неба, „уцякаючы” ад шмат старэйшых ствалоў — рыхтык як наша тутэйшая дэмаграфія. Ёсць і крыху бяроз, якіх „прычоскі” пакорліва захіляюць свае ствалы. І вольхі... Гэтыя дрэвы распрануліся з лістоўя, быццам пацыенты, чакаючыя лекаркі ў белым халаце — зімы, якая падлечыла б іх крыятэрапіяй ад розных ласых на драўніну караедаў. Ды апошнія зімы разгультаіліся, працаваць не хочуць, махнуць толькі кароценькім халацікам і толькі іх бачыш...

У Бахуры выбраўся я 19 снежня, на Мікалая паводле юліянскага календара. У царкоўным партале прачытаў я менавіта, што святкаванне ў гонар гэтага свяціцеля ў гэты дзень адбываецца менавіта ў Бахурах. У пачатку вёскі стаіць царкоўкакапліца, але нейкай пазнакі чаканага святкавання я там не заўважыў. Мабыць здарыўся там цуд. Бо ж цуды, здаецца, здараюцца не толькі тады, калі наступае нешта неверагоднае, нечаканае, але — так мне здаецца — і тады, калі амаль пэўнае чаканае не збываецца. Пасля высветлілася, што ў Бахурах сапраўды адзначаецца свята ў гонар свяціцеля Мікалая, але адбываецца гэта 22 мая.

Вёску Бахуры наведаў трыццаць восем гадоў таму Мікалай Гайдук. І вось так ён тады цікава апісаў гэтую мясцовасць: „Не здзіўляйцеся, ёсць на Беласточчыне вёсачка з такою правакуючай назвай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF