Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Пернікі на святочную ёлку

Аляксей МАРОЗ

У Комплексе школ у Дубінах перад Ражджаством Хрыстовым арганізуюць супольную Куццю. Калі я прыбыў у школу, у вялікім калідоры, які адначасна выконвае ролю актавай залы, якраз адбывалася рэпетыцыя — вучні спявалі праваслаўную калядку. Пасля рыхтаваліся яны да выступаў з прадстаўленнем, якое мелі паказаць праз некалькі дзён падчас Куцці. Ужо красавалася часткова аздобленая велізарная ёлка, на якую вучні мелі яшчэ павесіць пернікі. У дзень майго прыбыцця навучэнцы беларускай мовы з класаў ІІІІ і іх сябры, якія не ходзяць на заняткі беларускай мовы, прымалі ўдзел у беларускіх майстаркласах, падчас якіх вучыліся выпякаць пернікі паводле бабулінай рэцэптуры.

Вучні былі рады сустрэчы з Барбарай Галёнка, якую бачылі па тэлебачанні або на відэароліках у інтэрнэце. Вяла яна праграму ў рамках праекта «Беларускія смакі Падляшша», наведваючы родныя частцы вучняў Ліпіны, суседнюю Гайнаўку і іншыя мясцовасці Гайнаўшчыны. Там разам з мясцовымі жанчынамі знаёміла з рэцэптурамі і спосабамі выканання беларускіх страў.

— У Гімназіі ў Дубінах колькасць навучэнцаў беларускай мовы, у параўнанні да агульнага ліку гімназістаў, вялікая. У Падставовай школе ў Дубінах дзеткі ахвотна вучацца беларускай мове. Аднак мы хацелі б, каб іх колькасць пабольшала. Дзеля гэтага я запрапанавала арганізаваць супольныя заняткі для тых вучняў, якія вучацца беларускай мове і для тых дзетак, якія не ходзяць на заняткі роднай мовы. Можа астатнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF