Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Камісія з новым віцэміністрам (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас апошняга ў 2015 годзе пасяджэння Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіЭМ) прагучалі горкія словы на чыноўнікаў, якія размяркоўваюць датацыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА), а якія перайшлі туды ў рамках рэарганізацыі ведамстваў пасля змены ўрада разам з аддзелам меншасцей Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. Крыўдаванне выказвалі галоўным чынам прадстаўнікі ромскай меншасці, але габрэі і беларусы, якія засядаюць у Камісіі, таксама нараканняў не хавалі.

Тыдзень таму ў сувязі з нарадай Камісіі мы нагадалі, між іншым, першыя заявы аб праблемах меншасцей новага намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, адказнага за супрацоўніцтва з меншаснымі арганізацыямі, яе сустрашыні Себастыяна Хвалка. Нагадаем, што ў склад Сумеснай камісіі з 35 чалавек, кансультатыўнага органа пры прэм’ерміністры, уваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў і іншых цэнтральных устаноў ды прадстаўнікі (па адным або па двух) ад дзевяці нацыянальных і чатырох этнічных меншасцей ды кашубскай супольнасці, якая выкарыстоўвае рэгіянальную мову. Гэтыя меншасці пералічваюцца ў Законе аб меншасцях, прынятым парламентам дзесяць гадоў таму. Беларусаў прадстаўляюць зараз Ян Сычэўскі — старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства ды Славамір Іванюк — намеснік старшыні Беларускага саюза ў Польшчы.

Вета паказала кірунак?

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF