Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Васямнаццаты „Дэбют”: Родная мова тут зацвіла

Міра ЛУКША

Завяршыўся чарговы — XVIІІ — агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы, сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 689 асоб. Сёлета 49 удзельнікаў даслала 51 камплект прац, разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях: І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя. У апошнім выпуску прыняло ўдзел 18 творцаў з першай групы і 31 з другой, у тым ліку 15 дэбютантаў; адпаведна з першай — 10, з другой — 5. У чарговы раз прыслалі свае літаратурныя спробы вучні з Міхалова, у якім аднавілася навучанне беларускай мовы; з Міхалоўскай гміны прыйшлі працы ад 17 вучаніц з Пачатковай школы ў Міхалове — з горада і вёсак, адкуль прыязджаюць у гмінную школу вучні — у тым ліку ад трох сясцёр з Саколя — Габрыелі, Наталлі і Вікторыі Госцік (вершы дэбютанткі Вікторыі вылучаны), а паэтка з Новай Волі Дамініка Сікора, таксама дэбютантка ў конкурсе, са сваёй падборкай вершаў апынулася на першым месцы сярод удзельнікаў наймалодшай групы (яе вершы друкуюцца ў сённяшняй «Зорцы»). Другі прыз узяла таксама вучаніца з Міхалова Клаўдзія Сікорская. Падштурхнула сваіх падапечных да калектыўнага ўдзелу ў прэстыжным літаратурным конкурсе настаўніца беларускай мовы Эмілія Грыка, родам з Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны. Сярод дарослых аматараў роднага слова з Міхалоўскай гміны заўважны быў почырк празаіка з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF