Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Вяртанне прынцыпу сіметрыі?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас апошняга ў 2015 годзе пасяджэння парламенцкай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей паўторна на гэты тэрмін абіраўся яе старшыня. Гэта адбылося таму, што неўзабаве пасля выбараў 17 лістапада памёр — новаабраны на гэту функцыю — дэпутат Тамаш Тамчыкевіч. Па парытэце, абавязваючым у прэзідыумах камісіі ў гэтым тэрміне, функцыя шэфа тае — у цяперашні час з чатырнаццаці чалавек — камісіі належыць прадстаўніку Грамадзянскай платформы. Падчас апошняга пасяджэння старшынёй стала дэпутатка ад гэтай партыі, настаўніца, выпускніца польскай філалогіі з Катавіц Данута Петрашэўская, якая засядае ў Сейме ўжо трэці тэрмін і мае вопыт у працах камісіі. Камісія мае права абіраць трох віцэстаршынь. У лістападзе сталі імі Станіслаў Гускоўскі з ГП (Легніца), у час папярэдняга ўрада намеснік міністра адміністрацыі і лічбавізацыі, адказны за праблемы меншасцей, і Шыман Гіжынскі з Права і справядлівасці (Чанстахова), дэпутат які мае мандат у чацвёрты раз. На апошнім пасяджэнні камісіі стала пытанне выбару трэцяга віцэстаршыні. Дэпутат Гускоўскі прапанаваў Рышарда Галлю, адзінага прадстаўніка меншасцей (нямецкай; дэпутат беспартыйны) у гэтым скліканні Сейма і члена камісіі меншасцей ад двух тэрмінаў, то ёсць столькі, колькі засядае ў ніжняй палаце парламента. Абгрунтоўваў:

— У прэзідыуме нашай Камісіі, у адпаведнасці з традыцыяй, заўсёды былі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, бадай усіх прысутных у Камісіі (...). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF