Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Метамарфозы каўбасы або Святы восьвось

Міраслаў ГРЫКА

Закончыўся сезон падрыхтоўкі святочных каўбас. Дарэчы, гэта сімптаматычна, што самаробныя каўбасы сёння круцяць. Круцяць іх у гарадах, круцяць у вёсках. Калісь яны мелі нешта з рамеснага майстэрства. Саланінкавамясная начынка, пасыпаная адпаведным складам спецый, не дай Божа, не молатая, а нарэзаная і карпатліва сціснутая пальцамі ў кішцы. Гэта былі сапраўдныя творы чалавечых рук. І смакам, і выглядам прыгадвалі ўнікальны, асобны, непаўторны артаб’ект, адзначаны тэмпераментам і адмысловай характаралогіяй яго стваральніка. Адважуся параўнаць яго з шэдэўрамі сусветнай культурнай спадчыны, такімі, як знакамітая «Мона Ліза» Леанарда да Вінчы або мармуровая статуя «Давід» Мікеланджэла. «Пальцоўкі» вешалі пад столлю каля печкі і то на бачным месцы, але не толькі для таго, каб іх дасушыць, але і для эстэтычнага прадстаўлення. Колцы каўбас, прыгожа скручаныя на калку, сведчылі пра багацце гаспадароў, а таксама пра іх мастацкія схільнасці. І, сапраўды, зіхацелі яны так прыгожа тлушчыкам, як рэнесансныя карціны лакам. А іх структура, што прасвечвалася праз кішку, насіла метафізічны адбітак. Сапраўды, сельскія хаты ў перадкалядны перыяд нагадвалі мастацкую галерэю. Анджэй Асэнка, паважаны мастацтвазнаўца, які сваіх назіранняў не адносіў адно да метамарфоз каўбас, сцвярджаў, што паняцце культурнай спадчыны вёскі складаецца з творчага пераймання і індывідуальнага эстэтычнага пачуцця, якое неабавязкова выяўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF