Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

Падарунак

Віктар САЗОНАЎ

Акурат перад самымі святамі захацелася мне напісаць пра падарункі, якія дастануць беларускія дзеці на Новы год і Каляды. Тэма мне падавалася вельмі цікавай, бо мела на мэце параўнаць мінулагоднія сюрпрызы з прэзентамі гэтага года. Я быў амаль перакананы, што падарункі гэтым разам будуць значна больш сціплыя, чым тыя, якія атрымлівалі дзеткі яшчэ ў той Беларусі, у якой беспрацоўныя не мелі абавязку плаціць дзяржаве грошы, якія яны невядома дзе мусяць узяць. Ну і адпаведна, маглі нешта выдаткаваць са зберажэнняў яшчэ больш позняй эпохі, калі яшчэ мелі сталы заробак і адкладвалі на чорны дзень.

Ды і бізнесоўцы ў той Беларусі яшчэ не збіраліся кідаць працу адразу па заканчэнні каляндарнага года. І працоўныя яшчэ не пераводзіліся на скарочаныя графікі, хоць усё пакрысе да гэтага і сунулася. І пенсіянеры яшчэ не размаўлялі пра мажлівае падаўжэнне ўзросту для атрымання той пенсіі. Адным словам, зараз у мяне былі ўсе падставы меркаваць, што цяперашнія мажлівасці насельніцтва сталі, мякка кажучы, крыху сціплейшыя.

Хоць узніклі і сумненні амаль адразу, як я стаў апытваць знаёмых. Мой сябра мне так і заявіў, што не важна якія ў сям’і даходы. Дзеці — самыя важныя і бацькі будуць лезці ў пазыкі, абы толькі свята атрымалася не горш, чым мінулы раз. Чаго толькі не зробіш для сваіх дзетак.

— Ну, а што канкрэтна падорыш сваім дзецям ты? — спытаў я яго.

— Ды я яшчэ не думаў пра гэта, — паціснуў ён плячамі. — Часу не было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF