Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

З Дзіўнай Божай Віфлеемскай Навіной!

+ Сіман, Праваслаўны Архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі

«Нарадзіўся для вас сёння ў горадзе Давідавым Збавіцель, Які ёсць Хрыстос

Гасподзь. І вось вам знак: вы знойдзеце Дзіцятка спавітае, што ляжыць у яслях» (Лк. 2, 1112).

Дзе ж быў гэты горад? Геаграфічна — тады і цяпер — ён у Палесціне, ублізі — няцэлых 10 кіламетраў — ад Святога Горада Іерусаліма. І яслі там былі, у хляўкупячоры, у скале, куды на начлег пастухі загналі свой статак, «бо не было Божаму Дзіцяці месца ў гасцініцы» (Лк. 2, 7)... І зорка вялікая свяціла над месцам, дзе быў Збавіцель, але жыхары Віфлеема і Іерусаліма яе НЕ прыкмецілі, занятыя сустрэчамі са сваякамі, якія прыйшлі, прыехалі (па ўказе кесара Аўгуста) «запісацца, кожны ў свой горад» (Лк. 2, 3), і толькі яе пабачылі, і ішлі за ёю, з далёкіх краёў, тры царывандроўнікі, і, прыйшоўшы, упалі на калені і пакланіліся Госпаду, і расклалі перад Ім «дары: золата, ладан і смірну» (Мтф. 2, 11)... Віфлеемцаў і іерусалімян тут НЕ было... Былі толькі палявыя пастухі ды іх скаціна, і Анёлы, што ў небе спявалі песню: «Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2, 14).

А мы ўсе як будзем, як хто з іх усіх?.. Ці паспяшаем, пойдзем да ясляў? І як жа нам да іх даехаць, дайсці, даляцець?.. Палесціна ж так далёка!.. А — можа гэтак вось, проста і лёгка: няхай нашы сэрцы стануць Божымі яслямі?!. Давайце, Людзі Добрыя, перанясемся туды далёка ў нашых думках, як спяваем у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF