Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

У палескай глыбінцы (27)

Ганна КАНДРАЦЮК

На дамоўленую сустрэчу з бурштынавым босам я прыйшла заранёў, каб не спазніцца. Вася з папяровымі кубачкамі эспрэса ўжо чакаў пад пальмамі ў вестыбюлі гасцініцы „Дружба”. У яго асобе я адразу распазнала чалавека лесу. Гэта быў непаседлівы тып палескага рабінзона невялічкага росту і неакрэсленага ўзросту. Яго жэсты гаварылі больш чым словы, якія выказваў з відавочнай неахвотай, часта ірваў сказ у палове ды пакідаў красамоўныя недамоўкі. Іншы раз, калі напрыклад, кранаў справу празмернай высечкі лесу, шчыра хваляваўся і дрыжаў ад абурэння. Яго аповед, спачатку спакойны і рахманы, раптам пераходзіў у „лясны буралом з маланкамі”, выклікаючы ў слухача жывы боль. Тады яго карычневыя вочы блішчалі як ашліфаваны бурштын. Трэба было памаўчаць, каб зноў атрымаўся талковы кантакт. У асноўным Вася, палескім звычаем, трымаў язык за зубамі. Ён не хацеў мне сказаць, якую ролю адыгрывае ён у бурштынавым бізнесе.

— Проста, дапамагаю хлопцам! — кінуў, нібыта ад неахвоты.

Як аказалася ў ходзе далейшага знаёмства, ён ад гадоў не выходзіў з „дабрачыннай” ролі. Яшчэ да бурштынавай гарачкі дапамагаў сваім хлопцам раскруціць журавінавы бізнес. Удзельнічаў таксама ў якасці пасрэдніка ў гандлі прамысловай соллю, якую скуплялі палякі. Той соллю, якую замест на заснежаныя дарогі, палякі сыпалі ў вяндліны і стравы. Уся справа закончылася грубай, агучанай на цэлы край, афёрай. Вася ледзь не памёр ад смеху, калі даведаўся пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF