Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Гісторыя з дыняй

Іаанна ЧАБАН

Завяршаюцца апошнія нядзельныя службы ў цэрквах і касцёлах. Сядаю ў аўтамабіль і адпраўляюся ў навакольныя вёскі ў пошуках апошніх старажылаў. Цёмны, дажджлівы, восеньскі поўдзень зусім гэтаму не спрыяе. Не першай моладасці аўтамабіль гразне на кепскай, полявой дарозе ў Калёнію Кнышэвічы Шудзялаўскай гміны. Жыве там Клаўдзія Прымака. Канчаецца батарэйка ў мабільніку, кругом ні жывой душы. Вяртаюся на галоўную дарогу і еду ў Слою да Жэні Федзюковай. На прывітанне плот моцна абвязаны белай шнуроўкай. Брамку адчыніць немагчыма.

«Можа пайшла да суседзяў?» — задаю сабе пытанне. Але кругом толькі апусцелыя хаты, а далей — палацы нейкай «навалачы» з высокімі да неба платамі і нацкаванымі сабакамі. Прайшоўшы палову вёскі, напаткаю на адным з панадворкаў пажылога мужчыну з дынямі пад пахай. Кажа, што Жэня ў шпіталі і ў вёску на зіму не вернецца.

— Ці прадасце мне дыню? — пытаю

— Гэтымі дынямі кармлю бараноў, не хочаце бараніны? Столькі мяса марнуецца. Мы ўжо старыя, нам не можна яго есці, а прадаць няма каму, — адказвае неахвотна. — А вы скуль і чыя?

— Чабаноў, Янка, Надзіна ўнучка.

— Гэта ж мы сваякі, — ажыўляецца раптам мужчына. — Ваша баба — мая хрышчона. Ой вельмі яна добрая была, ніколі пра мяне не забывала, заўсёды нешта прыносіла.

І вось 84гадовы Міхал Хомік маладзее ў маіх вачах на нейкіх семдзесят з нечым гадоў. Бачу як круціцца пры бабулінай спадніцы і карыстаецца яе сапраўдным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF