Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Я зачаравана беларускай кухняй

Размова з Магдай Геслер, рэстаратаркай, вядучай праграмы TVN «Кухонныя рэвалюцыі» і сяброўкай журы гэтай тэлестанцыі польскага выдання «Майстар шэфкухар», фельетаністкай, уладальніцай і саўладальніцай каля дваццаці рэстаранаў, у тым ліку легендарнай варшаўскай «U Fukiera».

— Як можам прачытаць у Вікіпедыі, Вы прапаведуеце праваслаўе. Як справа маецца з Вашым праваслаўем?

— Гэта не вельмі добрая ідэя, каб шукаць праўду пра мяне ў Вікіпедыі (смяецца), я рэкамендую маю «Апетытную аўтабіяграфію». На самой справе, адна з маіх бабуль была расіянкай, другая паходзіла з Валыні. Большая частка маёй сям’і пахаваная на праваслаўных могілках на варшаўскай Волі

— Ці праваслаўныя традыцыі ў Вашым доме працягваюцца?

— Маёй мамай і бабуляй з яе боку — поўнасцю. Я захапляюся праваслаўным культам, ён мне эмацыйна вельмі блізкі. Праваслаўныя спевы вельмі ачышчаюць і цудоўна супакойваюць. Мне таксама падабаецца факт, што падчас набажэнства стаяць, а не сядзяць, што мы духоўна актыўныя. Праваслаўе з’яўляецца вельмі вялікай эмацыйнай падтрымкай, з эстэтычнай цеплынёй. Царква не палохае. Праваслаўныя святары могуць мець жонак і гэта вельмі нармальна. У Сафіі маёй нянькай была блізкая сяброўка аднаго з мясцовых святароў і па гэты дзень я ўспамінаю яе вельмі цёпла (гэта было звязана з прафесійнай дзейнасцю бацькі Магды Геслер, Міраслава Ікановіча, які быў замежным карэспандэнтам Польскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF