Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE

Марыя САШКА

На памяць УСІМ замучаным, расстраляным, спаленым, вывезеным у час вайны — на 70-годдзе яе пераможнага заканчэння.

У гарадскім «Доме Людовым» Антоша Вінярскі даваў канцэрт. Ён іграў Шапэна: прэлюдыі, паланэзы. Вальсы. Найбольшыя бравы атрымаў за Вялікі Вальс, які называюць Брыльянтавым.

— «Уступ тут да яго кароценькі, — перадаваў Антоша сваім слухачам веды з варшаўскай кансерваторыі, — толькі чатыры такты, ды ўсё з адной нотай «сібэмоль», рознай вартасцідаўжыні, якія тут толькі вызначаюць рытм і не прадвяшчаюць, як здаецца, надзвычай урачыстага фіналу.

Гэты вальс не напамінае сентыменталізму пазнейшых венскіх Штраўсаў. Тут блішчыць высшы парыжскі свет з над Шанс Элізэй. Танцавальныя тэмы — іх тут сем — пачынае (цераз свае «pas») танацыя Esdur, лёгка пераходзіць у вір Asdur — такое малюсенькае, нібы скерца, чаканне, напамін, якоеякі выліваецца, пераліваецца — як пацёрачкі сыплецца, як брыльянцікібусікі, як бліскучыя — зранку на траве — расіначкі...»

Антоша іграў элегантна, памайстэрску, бліскавіцай нёсся па клавішах... Так і хацелася слухачам устаць і збіраць па зале, з падлогі, рассыпаныя цудоўныя гукібліскучынкіслязінкігарошачкібомблікіпузырочкі...

Малады Вінярскі наровіў ехаць у Варшаву. Першага верасня — у яго экзамены з шапэнаўскіх вальсаў і мазуркаў.

У доме не ўнімаўся перапалох. Здавалася — гэта гудзе ў ім стаячая за клуняй вялікая пасека вулляў, а не «царственный (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF