Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Багатая біяграфія

Анатоль Ахрыцюк шмат гадоў быў бургамістрам горада Гайнаўкі. І быў гэта яго такі афіцыйны імідж. Але за гэтай вядомай афіцыйнай маскай хавалася менш вядомая дапытлівая душа. Мне пашанцавала пазнаёміцца з напісанай ім сямейнай гісторыяй, экскурсам у вельмі займальную гісторыю роду Ахрыцюкоў, які з падбелавежскіх Пагарэльцаў рассеяўся па амаль цэлым свеце...

— Што падштурхнула Цябе заняцца генеалогіяй, пацікавіцца сваімі продкамі?

— Калі я выйшаў на пенсію, тады паспакайнела ад розных праблем галава і з’явіўся такі нейкі штуршок, каб глыбей заняцца праблемамі сям’і.

— Гэта быў штуршок, які падштурхнуў да дзеяння, але ж, мабыць, думкі былі ўжо раней...

— Былі, але не было ўмоў, каб канкрэтна гэтым заняцца.

— Аднак я думаю, што гэты штуршок даў Табе бацька, бо ў генеалогіі ўсё ідзе ў бацькавым напрамку, у бацькавае мінулае, а пра маці нічога не згадваецца. Мабыць, мама маўчала, а тата расказваў, бо ж у яго і багатая біяграфія.

— Калі бывала, тата нешта расказваў, то тады гэта праходзіла неяк побач, і я занадта не дапытваўся. А цяпер шкадую, што многае прапусціў, што шмат што з расказанага не захавалася ў памяці.

— Расказваў тата. А ці мама таксама расказвала?

— Расказвала таксама.

— А чаму мамінае мінулае аказалася па за генеалогіяй?

— Бо я заняўся гісторыяй роду Ахрыцюкоў. Мама была з роду Падлашчыкаў, а ейная мама была з роду Зялінскіх з Ляўкова.

— То ў нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF