Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Камісія з новым віцэміністрам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У наступным годзе рэвалюцыі ў фінансаванні дзейнасці арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцей не будзе. Гэтак вынікае з інфармацыі аб рашэнні новага намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Сэбастыяна Хвалка, прадстаўленага на апошнім у гэтым годзе пасяджэнні Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіЭМ). Цалкам магчыма, што павелічэнне квот для гэтай дзейнасці будзе адбывацца ў бліжэйшыя некалькі гадоў, калі толькі — як адзначыў падчас пасяджэння намеснік міністра — у адпаведнасці з прадбачаннем урада Беаты Шыдла будзе павялічаны даход дзяржаўнага бюджэту. Тады можа ўзнікнуць першы з культурных цэнтраў нацыянальных меншасцей. Які і ў якой формуле, пакуль невядома.

— Я ўпэўнены, што наша супрацоўніцтва ў рамках Сумеснай камісіі будзе праходзіць у духу ўзаемнай павагі і разумення, — адкрыў пасяджэнне намеснік міністра, а заадно сустаршыня Камісіі. — У аснове нашых дзеянняў мусіць быць супрацоўніцтва і разуменне. Мы павінны шукаць вырашэння праблем у рамках польскага заканадаўства, а не ствараць іх. Я спадзяюся, што будзем саюзнікамі.

Пасяджэнне СКУіНіЭМ (кансультатыўны орган) 16 снежня мела больш пазнавальны характар. Члены Камісіі з боку меншасцей мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейсным ад паловы лістапада намеснікам міністра Хвалкам, адказным у міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі за справы меншасцей у ведамстве, у якое ў рамках ведамасных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF