Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Праграма развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

Размова са старастам Гайнаўскага павета Міраславам Раманюком.

— Рыхтаваўся праект «Праграмы развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы». На якім этапе знаходзяцца працы па яе распрацоўцы?

— У студзені гэтага года наша стараства стала каардынатарам падрыхтоўкі праекта «Праграма развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы». Мы засяродзіліся на пошуках крыніц фінансавання праграмы. «Праграма развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы» стала адным з прыярытэтных дзеянняў у рамках Кантракта Падляшскага ваяводства. Былі знойдзены крыніцы фінансавання праграмы, між іншым, у рамках дзяржаўнага і ваяводскага бюджэтаў. Гэтае фінансаванне было дамоўленае з Міністэрствам развіцця інфраструктуры і ўрадам. Важнае, што ўдалося дайсці да паразумення паміж самаўрадамі Гайнаўшчыны, Дзяржаўнымі лясамі, Белавежскім нацыянальным паркам, Маршалкоўскай управай і няўрадавымі арганізацыямі, якія працавалі над стварэннем «Праграмы развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы». У рамках праграмы прадбачваецца выдаткаваць на тэрыторыі Гайнаўскага павета ажно 980 мільёнаў злотых. Хаця праграму не паспеў зацвердзіць папярэдні ўрад, я разлічваю, што прыме яе да рэалізацыі новы ўрад.

— Міністр асяроддзя прафесар Ян Шышка крытычна ацаніў палітыку папярэдняга міністра і ўрада ў адносінах да Белавежскай пушчы. Новы ўрад РП робіць перагляд прапаноў папярэдняга ўрада і можа даць сваю прапанову для рэгіёна Белавежскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF