Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Скрыжаванне імя Памяці бежанства

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У апошні момант радны Форуму меншасцей Падляшша Славамір Назарук прадставіў у парадак дня апошняй сёлетняй сесіі Гарадской рады Беластока (14 снежня) праект пастановы аб прысваенні кругавой развязцы на лініі рухавай Генеральскай трасы, на скрыжаванні вуліц Уладзіслава Андэрса і І Арміі Войска Польскага, назвы Памяці бежанства 1915 года. Гэта адбылося амаль у канцы святкаванага ўрачыста — асабліва ў нашым рэгіёне — стагоддзя вялікага эксодусу на Усход. Пад прапановай падпісаліся прадстаўнікі ўсіх клубаў, у тым ліку шэсць з найбольшага клуба ПіС са старшынёй ГР Марыюшам Громкам. Перад пачаткам сесіі радны Назарук тлумачыў «Ніве» сваю прапанову: «Сёлета мы адзначалі стагоддзе бежанства і гэта добра, што ёсць такая прапанова, каб адзначыць гэтую падзею і ў Беластоку. Мая роля тут толькі фармальная, таму што многія людзі ўжо зрабілі шмат, каб асветліць гэтую тэму. У падрыхтоўцы праекта пастановы выкарыстаны матэрыялы, сабраныя Дарафеем Фіёнікам з Музея малой айчыны, Анэтай Прымакай, якая зрабіла вэбстаронку пра бежанства ці Фондам князя Канстанціна Астрожскага. Я, як радны, хацеў, каб памяць аб бежанстве, таксама звязаным з Беласточчынай і датычным не толькі да беларусаў, трывала замацавалася ў памяці жыхароў. Трохі позна гэтая ідэя прыйшла мне ў галаву, але ніхто з нашага асяроддзя не падказаў мне, каб такім чынам увекавечыць бежанства. Мабыць, я павінен прыйсці да гэтага раней, але лепш у юбілейным годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF