Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Парожняе і пустое

Міраслаў ГРЫКА

Глабальнае пацяпленне прывяло да скарачэння язычкоў чмялёў, што даказалі апошнія даследаванні канадскаамерыканскай каманды навукоўцаў. Магчыма, пахаладанне давяло б да падобных, хаця прынцыпова іншых змен на Зямлі. Напрыклад, у Польшчы ў апошні час рэзка стала халадней у палітычным асяроддзі. Нягледзячы на маштабныя адрозненні, змены ў абодвух выпадках прыводзяць да падобных і нават больш глыбокіх змен. У чмялёў памяншэнне іх язычкоў пачало адбывацца ў выніку вымірання відаў раслін, якія маюць глыбокія кветкавыя кубачкі. Толькі некаторыя з іх дастасаваліся да кветак з больш плыткімі кубачкамі. Але гэта не з’яўляецца дастатковай умовай, каб чмялі як від напэўна перажылі. Што тычыцца змен у Польшчы то вядома, што як у чмялёў у выніку пацяплення скараціліся язычкі, так многім людзям з за палітычнага астуджэння клімату яны значна падаўжэлі, а іншым у сваю чаргу радыкальна скараціліся. Незалежна ад таго, ці мы ў Польшчы маем астуджэнне ці пацяпленне, і так доступ да нектару найперш мае ўлада, згодна з правілам, сфармуляваным яшчэ ў перыяд ваеннага становішча тагачасным прэссакратаром урада Ежы Урбанам: «Улада пракорміцца сама!». Інакш гаворачы, валяцца самі ў рот галушкі. Хто побач з уладай, таксама не наробіцца. Хопіць, што раскрые верную зяпу, і тое што пральецца з уладнай пысы, капне і ёй. А гэтага даволі шмат. А хто ад яе далей, мусіць больш пастарацца. Каму будзе расці большы язык, той наесца больш недаедкаў. Не абыякіх, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF