Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Карагод старога года

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і адыходзіць, адлятае, адпаўзае ў Лету 2015 год, яшчэ адзін каляндарны адрэзак трэцяга тысячагоддзя. Для свету ён быў надзвычай складаны, напружаны і трывожны. А што ж прынёс 2015 год для Беларусі?

Беларуская прысутнасць у свеце за гэты час пашырылася. У Кардыльерах на чылійскай гары СіраКемаль беларус Павал Гарбуноў усталяваў памятную дошку Ігнату Дамейку. А ў Мастаўлянах на Беласточчыне быў адкрыты помнік герою вызвольнага руху Кастусю Каліноўскаму. Актывісты Іркуцкага таварыства беларускай культуры на адной з вяршынь гор у Прыбайкаллі ўсталявалі шыльду ў гонар Яна Чэрскага і іншых паўстанцаў 1863 года. Годна ўшанавалі змагароў і ў самой Беларусі — паставілі новыя крыжы. Нешта рабілася і ў культуры. У Шчучыне ў Дзень беларускага пісьменства адкрылі адноўлены былы палац князёў ДруцкіхЛюбецкіх.

А ў сталіцы Аўстраліі Канберы адчынілася амбасада Рэспублікі Беларусь. Галоўная ж падзея — Нобелеўская прэмія Святлане Алексіевіч у галіне літаратуры. Яе ўспрынялі парознаму: улады больш чым стрымана, гэткім прызнаннем праз зубы. Шырокія інтэлектуальныя колы святкавалі гэтае дасягненне з вялікім энтузіязмам і нават радасцю. А вось эліта, арыентаваная на нацыянальныя каштоўнасці, дастаткова скептычна. Усіх тут зразумець можна. Пазітыў жа бясспрэчна адзін — дзяржава Рэспубліка Беларусь з гэтага моманту прадстаўлена ў нобелеўскіх спісах, а значыць агульны аўтарытэт краіны вырас.

Не астаўся без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF