Ніва № 52 (3111), 27 снежня 2015 г.

Залешаны, Зані, Вулька...

Яўген МІРАНОВІЧ

У мінаючым годзе ў якасці шматлікіх праяў інтэлектуальнай актыўнасці адзначаліся сотыя ўгодкі „бежанства”. Гэта сапраўды была падзея, якая паўплывала не толькі на лёс праваслаўных беларусаў Беласточчыны ў час Першай сусветнай вайны, але таксама моцна падкарэкціравала гісторыю ўсяе нацыі. У мінаючым годзе некалькі тысяч нашчадкаў бежанцаў з Беласточчыны прымала ўдзел у аўтарскіх сустрэчах, канферэнцыях, фотавыстаўках, дыскусіях на шматлікіх інтэрнэтстаронках. З удзелам беларускіх аўтараў з’явіліся новыя кніжкі і артыкулы. Пра бежанства ахвотна разважалі польскія публіцысты і палітыкі, Сойм выдаў мемарыяльны дакумент, а новаабраны прэзідэнт Анджэй Дуда на Святой Гары Грабарцы сказаў некалькі фраз пра трагічныя паслядоўнасці вымушанай вандроўкі праваслаўных жыхароў Беласточчыны на Усход у 1915 годзе.

У 2016 годзе міне 70 гадоў ад жудаснай пацыфікацыі нацыяналістычным падполлем беларускіх вёсак на Беласточчыне. Адзначаць гэты сумны юбілей напэўна не стануць ні польскія палітыкі, ні публіцысты, ні вучоныя. Ніхто з беларускіх дзеячаў таксама не ведае як належна ўшанаваць памяць ахвяр пасляваеннага тэрору. Яшчэ 20 год таму не было такой праблемы. Можна было напісаць і сказаць амаль усё, што людзі думалі. Але ў апошніх гадах прагрэс у „дэмакратычным развіцці” краіны пайшоў так далёка, што найбольш адважныя сталі гаварыць шэптам. „Праклятыя салдаты” ад „Бурага” ці „Лупашкі” масава былі кананізаваны, пакуль толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF