Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

У палескай глыбінцы (26)

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ ў дарозе асцерагалі мяне, каб самотна не бадзяцца познім вечарам па вуліцах Дубровіцы. Там, паўтаралі паўшэптам, можна наткнуцца на перастрэлку бурштынавых гангаў. Як не дзіўна, усе гэтыя перасцярогі дзейнічалі як магніт і толькі падбівалі прагу дастацца ў мястэчка. За гэтым прамаўляла лагістыка. Якраз у Дубровіцы я дамовілася з Васем, які з даручэння сустрэтых раней у дарозе людзей паабяцаўся завезці мяне на поле, дзе дзіка капаюць бурштын. Паколькі наша сустрэча была назначана праз дзень, я рашыла пасяліцца ў гасцініцы «Дружба». Тут, паводле падказак, мелі начаваць дзелавітыя мужыкі, якія пасярэднічалі ў гандлі янтарам. Мне хацелася верыць, што ўся бурштынавая тэма будзе пададзена на элегантным падносе. Гэтае пачуццё мацаваў экзатычны дэкор хола ў «Дружбе», дзе быццам у джунглях, ажно пад столь, уздымаліся какосавыя пальмы...

Дубровіца аднак ачаравала іншай прынадай.

* * *

— А што варта пабачыць у горадзе? — спытала я ў адміністрацыі гатэля.

— Заўтра ў нас базар, — пачула я ў адказ, — гэтага нельга абмінуць.

— Там нешта асаблівае прадаюць?

— Дык не, — здзівілася ў сваю чаргу жанчына, — нармальна, як кругом...

Ужо з першага погляду Дубровіца здалася дзіўна знаёмай. Я хадзіла па вуліцах горада і адчувала сябе свабоднай, як у знаёмым лесе. Гэтае пачуццё свойскасці і непрыкметнасці яшчэ больш мацавалася, калі выпадковыя мінакі пыталі пра дарогу. Ніхто пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF