Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Па старонках „Новай дарогі”

Сяргей ЧЫГРЫН

У перыяд акупацыі Беларусі нямецкафашысцкімі захопнікамі з дазволу германскіх улад у Беластоку 29 сакавіка 1942 года на беларускай мове пачала выдавацца газета „Новая дарога”, якая па сутнасці з’яўлялася органам Беларускага аб’яднання ў Беластоку. Праўда, гэта была не першая пасля прыходу нямецкіх войск газета ў Беластоку. Да „Новай дарогі” выйшлі з друку два нумары газеты „Беластоцкі голас”, якія рэдагавалі Хведар Ільяшэвіч і Алесь Кандыба.

Сёння знайсці гэтыя два нумары „Беластоцкага голасу” цяжка. А вось „Новая дарога”, хаця і не ўсе нумары, захоўваецца ў абласных архівах Беларусі і ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Давайце пагартаем „Новую дарогу” і паглядзім пра што яна паведамляла больш за 70 гадоў таму.

У 19421944 гадах, як пісаў гісторык Юры Туронак, „рухавіком інтэлектуальнага жыцця ў Беластоку быў у той час вядомы паэт і гісторык, вілянчук Хведар Ільяшэвіч — старшыня Беларускага аб’яднання і рэдактар „Новай дарогі” (Ю. Туронак, Мадэрная гісторыя Беларусі, Вільня 2006, с. 344). Сапраўды, Хведар Ільяшэвіч (19101948), жывучы ў Беластоку, працаваў і пісаў шмат. Дзіву даюся, дзе ён толькі знаходзіў час і сілы — рэдагаваць газету, пісаць вершы і вялікія артыкулы, інфармацыі пад рознымі псеўданімамі, наладжваць беларускія справы, арганізоўваць сустрэчы з беларусамі, мерапрыемствы, вырашаць школьныя праблемы. Ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF