Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Маляванкі па пружанску

Наталля ПРАКАПОВІЧ

Напрыканцы лістапада 2015 г. у музеісядзібе „Пружанскі палацык” адкрылася выстава „Свет у каляровых промнях”, на якой прадстаўлена больш за паўсотні работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай. Выстава прысвечана юбілею вядомай мастачкі з Пружан і з’яўляецца своеасаблівай рэтраспектывай яе творчасці ў тэхніцы „роспіс па шкле”.

Аб такіх як Марыя Кулецкая ў народзе кажуць — мае „залатыя рукі”. Яна добра знаёма з рознымі відамі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, між іншым, пляценнем, вышыўкай, ткацтвам, выцінанкай, лепкай, аплікацыяй. Але найбольшую вядомасць ёй прынеслі менавіта „маляванкі”, якімі майстрыха займаецца амаль 20 год. Дзякуючы ёй, „шкляныя карціны” сёння сталі новым своеасаблівым сімвалам Пружан. Трэба адзначыць, што менавіта Марыя Кулецкая стаяла ля вытокаў адраджэння гэтага віду традыцыйнай творчасці ў Беларусі і ўвесь час нястомна вядзе працу па яго развіцці, праводзячы шматлікія майстаркласы, прэзентацыі і выставы ў Беларусі, Польшчы, Літве.

Сёння даволі шмат мастакоў і аматараў выконваюць карціны на шкле, але „маляванкі” Кулецкай працягваюць займаць сярод іх асобнае месца, маюць істотныя адрозненні. Добра валодаючы акадэмічнай манерай пісьма (па адукацыі Марыя Мікалаеўна мастак), яна на першае месца ў сваіх творах паставіла натуральнасць і народнасць. За нібыта простым выкананнем, не вельмі глыбокім сюжэтам, нескладанай каляровай гамай, хаваюцца сапраўдныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF