Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Белавежская пушча на карцінах Пятра Гагана

Аляксей МАРОЗ

Пётр Гаган — гайнавянін ад нараджэння, які малюе звыш 40 гадоў. 6 снежня ў галерэі «Гайна» Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася выстава яго алейных і акрылавых карцін, на якіх намалявана перш за ўсё Белавежская пушча. Мастак бачыў яе штодзень, працуючы ў вайсковай часці ў Нязнаным Бары, распаложаным сярод пушчанскіх дрэў непадалёк ад Гайнаўкі. Пасля наведваў ён пушчу, будучы кіраўніком кінатэатраў у Белавежы і ў Гайнаўскім белмузеі. Амаль год Пётр Гаган жыў у Беларусі і меў магчымасць пазнаёміцца з Белавежскай пушчай з другога боку мяжы.

— Пётр Гаган лічыць сябе беларусам. Ён — адзін з самых лепшых мастакоў нашага рэгіёна. Мы выдалі мініальбом з рэпрадукцыямі яго карцін і інфармацыяй аб яго творчасці. Альбом уваходзіць у састаў «Слоўніка беларускіх мастакоў». З мэтай прапагандавання творчасці нашых мастакоў альбомы рассылаем ва ўніверсітэцкія бібліятэкі і іншыя ўстановы ў Польшчы, каб жыхары вялікіх гарадоў мелі магчымасць даведацца пра беларускіх мастакоў і іх творчасць. У белмузеі арганізуем выставы для нашых мастакоў у рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва». Праект карыстаецца фінансавай падтрымкай Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. Пётр Гаган арганізаваў кіно ў нашым белмузеі і кіраваў ім у першым перыядзе яго дзейнасці. Ахвотна наведвае наш белмузей і цікавіцца нашымі справамі. Ён вельмі актыўны чалавек і калі жыў у Гайнаўцы, актыўна займаўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF