Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Бежанства ў беларускім космасе (4)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1213 лістапада ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла навуковая канферэнцыя пад лозунгам „Бежанства 1915 года ў гісторыі і традыцыі беларусаў Падляшша”, ладжаная Беларускім гістарычным таварыствам. У канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі мінуўшчыны з Расіі, Латвіі, Беларусі і Польшчы...

Уладзімір Снапкоўскі з Мінска расказаў пра іншае бежанства — пра бежанства з савецкага „раю”, якое адбывалася семдзесят гадоў таму, зараз пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. І пра месца бежанцаў у тадышняй дзейнасці савецкай дыпламатыі. Менавіта пасля згаданай вайны за межамі СССР апынулася, паводле савецкіх энцыклапедый, каля сямі мільёнаў савецкіх грамадзян, якія або былі прымусова вывезены або дабравольна пакінулі тэрыторыю СССР пад страхам катавання з боку савецкіх улад за супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі; Молатаў гаварыў нават пра дзесяць мільёнаў, што апынуліся на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі. Пачалася рэпатрыяцыя — прымусовая і дабравольная. У СССР да 1953 года вярнулася каля пяці з паловай мільёна чалавек. Значная колькасць людзей аставалася па за межамі Саюза і не жадала вяртацца. З Беларусі па за межамі дзяржавы знаходзілася каля чатырохсот тысяч чалавек. Да канца 1945 года на тэрыторыю Беларусі вярнулася больш за дзвесце тысяч асоб. Савецкі ўрад прыкладаў намаганні, каб з дапамогай міжнародных устаноў вярнуць іх пад сваю ўладу. Тут працавалі і эканамічныя прычыны, бо ж за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF