Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Лісты прэзідэнта

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У мітусні вялікай палітыкі, асабліва авантуры вакол Канстытуцыйнага суда, у асноўны паток сродкаў масавай інфармацыі не дасталіся іншыя дзеянні прэзідэнта Анджэя Дуды, у тым ліку ў дачыненні да меншасцей у Польшчы. А ў той час, 9 снежня — згодна з традыцыяй, пачатай прэзідэнтам Лехам Качынскім — ён запаліў у Прэзідэнцкім палацы хануковую свечку, каб такім чынам адсвяткаваць Хануку разам з прадстаўнікамі габрэйскай абшчыны.

— Я хацеў бы, каб полымя хануковае свечкі свяціла па ўсёй краіне, даючы радасць, цяпло, даючы пачуццё супольнасці, якое ўсім нам так вельмі патрэбнае, — сказаў з гэтай нагоды.

Раней (5 снежня) перадаў ліст з нагоды 65годдзя Яўрэйскага грамадскакультурнага таварыства. У той жа дзень накіраваў ліст з нагоды закладкі і асвячэння краевугольнага каменя пад будову праваслаўнай царквы Агія Сафіі — Мудрасці Божай у Варшаве. Царква ўзнікае па вул. Пулаўскай, 568. Цырымонія праходзіла пад старшынствам сусветнага, канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея I. Храм з’яўляецца вотумам удзячнасці Богу за дар 25годдзя дэмакратычных змен у Польшчы і 90годдзя статусу аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў нашай краіне. Будынак будзе сучаснай інтэрпрэтацыяй Агія Сафіі ў Канстанцінопалі (цяпер Стамбул). Гэта будзе — як можна прачытаць у камюніке Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — таксама малітоўнай «падзякай праваслаўным продкам, якія аддалі сваё жыццё і кроў на алтар служэння Богу і краіне.» Таму ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF