Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Бедная Беларусь

Міраслаў ГРЫКА

Адзін з папулярных анекдотаў пра славутае ў камуністычныя часы Радыё Ерэван, як думаю, продак сумнавядомых таблоідаў, расказвае пра тое, як яго дзяжурны дыктар зваліўся ў жах, калі пасля звычайнай аб’явы пра бягучы час азваліся шматлікія тэлефонныя званкі ад заблытаных слухачоў патрабуючых выразнага адказу, ці ісці ім на працу, ці лягаць спаць. Як гэта?! — здзівіўся дыктар. — Я сказаў вам ясна, што сёмая гадзіна. — Ну, так, але сёмая раніцы, ці сёмая вечара?! — Гэтага вы не ведаеце? — зноў жа здзівіўся дыктар. — А мы не слухаем Радыё Ерэван? — яшчэ больш здзівіліся радыёслухачы.

Тыя часы, калі Радыё Ерэван было адзіным рупарам кіруючай улады, на шчасце, даўно прайшлі. Ці погляды вяшчаныя ў ім былі правільнымі ці няправільнымі, гэта цяпер найменш важнае. На жаль, прыйшлі новыя часы, калі слушнасці занадта шмат, каб штосьці іншае было правільным. У рэальнасць, у якой мы жывем, пракраўся хаос. Прасцей кажучы, мы страцілі кантроль над рэальнасцю, што, у сваю чаргу, зламала ў нас пачуццё ўнутранага парадку. Усё больш і больш адчуваем пагрозу ад тэмпу перамен, якія адбываюцца ў сучасным свеце. Спасылаемся на аўтарытэты. Прыслухоўваемся да іх галасоў на радыё, вышукваем іх разумныя твары ў тэлебачанні, шукаем у газетах іхніх талковых выказваняў. Ці знаходзім? І так, і не. У адных — такія, у іншых — сякія; кожнае абапіраецца на моцныя аргументы. Або супярэчаць адзін аднаму, што яшчэ было б не такім нервуючым. Або адмаўляюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF