Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Зямля абкрадзеная

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Якіх толькі захопнікаў не перажыла за апошнія тры стагоддзі шматпакутная беларуская зямля. Колькі за гэты час было ўсяго разбурана, колькі зруйнавана, колькі чалавечых душ ды целаў загублена. І вось толькі ў пачатку дзевяностых, калі дастаткова ціха сканаў Савецкі Cаюз, выпаў шанц нешта стварыць, пабудаваць сваю дзяржаву, наладзіць гаспадарку, дасягнуць дабрабыту. Усе аўтарытэтныя эканамісты тады цвердзілі, што найлепшыя стартавыя магчымасці для развіцця з усіх былых рэспублік СССР — у Эстоніі і Беларусі. Пераходны перыяд быў няпросты, можна сказаць нават цяжкі. Але пачыналі адчыняцца межы, людзі пачалі ездзіць па тавар, стваралі свае гандлёвыя кропкі і новыя працоўныя месцы, патроху багацелі і рабіліся незалежнымі ад дзяржавы. Дзяржава ім не перашкаджала, не душыла непасільнымі падаткамі. Узнікалі палітычныя партыі, ішлі парламенцкія дыскусіі, была галоснасць і адкрытасць, свабода медый. Развіваўся і грамадскі сектар, утвораныя грамадскія арганізацыі плённа супрацавалі з мясцовымі ўладамі. Нягледзячы на значныя фінансавыя праблемы, культурнае жыццё ўдыхнула паветра на поўныя грудзі. Ставіліся помнікі нацыянальным героям, праводзіліся навуковыя канферэнцыі, закладалася традыцыя разнастайных уласна беларускіх і міжнародных фестываляў. Міліцыя яшчэ была праваахоўнай структурай, а не карнай. У судах не заўсёды, але можна было спадзявацца знайсці справядлівасць. Тое, пра што марылі пакаленні беларусаў, нарэшце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF