Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Ганарымся!!! Беларускі Нобель

racyja.com

10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека традыцыйна адбываецца ў Стакгольме і Осла ўручэнне Нобелеўскіх прэмій. Сёлета Беларусь нарэшце займела сваю першую Нобелеўскую прэмію — лаўрэатам па літаратуры стала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Беларуская пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію з рук шведскага караля Карла Густава ХVI. На банкеце ў Стакгольмскай ратушы лаўрэатка расказала свету пра Беларусь:

„Я дзякую Шведскай акадэміі за высокую ўзнагароду, якую не маю права сабе прысвоіць. Я разумею яе, як паклон многім пакаленням савецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне СССР — марксісцкай лабараторыі светлай будучыні, як паклон іх пакутам і іх болю. Яны сыходзілі ў нябыт у сталінскіх лагерах, на шахтах Магадана і Варкуты, атрымлівалі кулю ў патыліцу ў катавальнях НКВД, гінулі на франтах Другой сусветнай вайны і іншых войнаў, якія вяла імперыя. Вялікая ідэя бязлітасна пажырала сваіх дзяцей. Ідэям не бывае балюча. Шкада людзей.

У перабудову мы марылі пра свабоду, а апынуліся ў зусім іншым пункце гісторыі. На постсавецкай прасторы замест свабоды расквітнеў аўтататалітарызм розных масцяў — расейскі, беларускі, казахскі... Павольна і няўпэўнена выбіраемся мы зпад абломкаў «чырвонай» імперыі. Адна з гераінь маёй кнігі «Час secondhand», у якой уся сям’я была выслана ў Сібір і там загінула, са слязамі на вачах спявала, калі мы сядзелі ў яе на кухні:

Утро красит нежным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF