Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.
У палескай глыбінцы (25)Ганны КАНДРАЦЮКУ Перабродах я дасведчыла прысмаку бурштынавай гарачкі. У сяле былі ўжо шчасліўцы, пра якіх народная прыказка гаварыла так: не думалі жыць багата, а прыйшлося! Нягледзячы на забабоны і народныя павер’і, якія перасцерагалі перад залішняй хвальбой, тут адкрыта дэманстравалі багацце. Вось у пачатку сяла новы бурштынавы мільянер узводзіў драўляны дом. Наўкруг разносіўся пах свежай жывіцы. Паміж паверхамі прасторнага будынка завіхаліся будаўнікі. Хлопцы працавалі ў рытм бойкіх казацкіх маршаў. Усюды ламаталі малаткі, хтось даказваў, хтось рагатаў. Работа проста гарэла ў руках. — А што калі ўлады запатрабуюць даказаць крыніцы заробку? — Гэта не праблема, — адказаў Юры. — Скажа, што ў Маскве зарабіў. * * * Яшчэ два гады таму ніхто ў Перабродах не гаварыў і не думаў пра янтар. — Гэта прыйшло ад палякаў, — гаварыў Юры. — Яны пачалі капаць каля Любліна, на польскім Палессі. А нашы пайшлі следам геалагічнай падказкі. Пошукі засяродзіліся большменш па лініі Прыпяці, пасля рушылі на поўнач і поўдзень. І што атрымалася? Што палешукі жывуць на залежах якаснага бурштыну. — Наш янтар цэняць вышэй за калінінградскі, — адзначыў з гонарам мой гід. — Яго ўжо капаюць у Беларусі, хоць там усё кантралюе рэжым. Аднак апошнім часам яны сталі прыязджаць да нас па тавар, відаць, ужо самі з кітайцамі дагаварыліся.... Раней усю сыравіну кантрабандай адпраўлялі ў Гданьск. Там яе (...) |