Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Пісьмы хутка стануць успамінам

Павел ХМУР

У папулярнай песні рокгрупы „Скальдове” ёсць такія словы: „ludzie listy piszą, nawet w małej wiosce”. І тады так было, і нікому не прыйшло ў галаву, што зусім недалёкі час, калі заменяць іх іншыя формы камунікацыі. Так вялося ад вякоў, што пісьменныя людзі пісалі пісьмы, а непісьменныя прасілі тых першых напісаць і прачытаць. Хаця цяпер усе людзі адукаваныя, але эпісталярнасць на нашых вачах знікае, а гэта за прычынай тэлефонаў і інтэрнэту. Звычайнае пісьмо хутка стане ўспамінам і можна толькі будзе яго пабачыць у архівах.

Так здарылася, што мне давялося чытаць пісьмы аўтараў, якіх даўно няма на свеце. Я працаваў настаўнікам у сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Ружанымстоку. Раней у гэтым будынку і ў суседнім, якога ўжо няма, размяшчаліся розныя школы. У 1901 годзе сюды быў перанесены з Гродна РаждаствоБагародзічны жаночы манастыр, манашкі якога вялі тут прытулак для сірот, сельскагаспадарчую школу і настаўніцкую школу для дзяўчат. Школы праіснавалі да 1915 года.

У 1979 г. падчас рамонту школьнага даху былі знойдзены пісьмы, завернутыя ў дзявочую кофтачку і заткнуты за крокву. Мне здаецца, што знойдзеныя лісты належаць вучаніцам настаўніцкай школы. Гэта былі пісьмы на рускай мове і паходзяць яны з пачатку ХХ века. Найстарэйшае — датаванае на 10 красавіка 1900 г., а ўсе іншыя на 19031904 гады. Адны пісьмы пісаны былі вучаніцамі тутэйшай школы, а другія былі да іх адрасаваны. Адрасы тычацца розных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF