Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Бежанства ў беларускім космасе (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1213 лістапада ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла навуковая канферэнцыя пад лозунгам „Бежанства 1915 года ў гісторыі і традыцыі беларусаў Падляшша”, ладжаная Беларускім гістарычным таварыствам. У канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі мінуўшчыны з Расіі, Латвіі, Беларусі і Польшчы...

Яўген Мірановіч расказаў пра сваё знаямленне з тэмай бежанства. Спярша, будучы яшчэ малым хлопцам, не ўспрымаў расказаў старэйшых людзей як нешта важнае — проста здавалася тады, што старажылы гутараць пра нейкую штодзёншчыну, як пра працу на гаспадарцы каля кароў ці свіней. Але здарыўся адзін незвычайны эпізод. Бывала, што маці сядзела за швейнай машынай і спявала бадай гадзіну часу пра нейкую гісторыю. Калі я ўжо крыху падрос, тады пацікавіўся, адкуль мама навучылася такіх спеваў. „Мая мама мяне навучыла” — пачуў у адказ. „А адкуль Твая мама вывучыла гэта?” І тады аказалася, што бабуля ў дзявочым узросце была ў бежанстве, у Маскве, дзе працавала ў буфеце опернага тэатра. І яна там вывучыла бадай пяць оперных спектакляў... Прайшлі гады, трэба было напісаць доктарскую працу; акурат склалася, што пра беларусаў Беласточчыны ў міжваенны перыяд. Але ў архівах і літаратурных крыніцах я не знаходзіў адказаў на многія пытанні — трэба было „падацца ў народ”. А людзі ўсё згадвалі пра бежанства. Тое бежанства аказалася істотнай для мясцовага насельніцтва падзеяй, пра якую ніхто не напісаў, адно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF