Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Такі лёс

Іаанна ЧАБАН

Працуй. З шарэнгі не вылазь, бо як кажуць: цішэй едзеш, далей будзеш. Раз лепш, раз горш, але заўсёды неяк жыві. Так вучыў прадзед Тодар. Цяжкія сямейныя прынцыпы і цяжкі багаж досведу спакон вякоў вандравалі ад дзеда да ўнука, ад бацькі да сына. Быццам яны звычайныя, быццам не было ў іх нічога асаблівага.

— Пра вайну? — паўтарае апошнія словы майго пытання Януш Эйсмант з падкрынскага УснараВерхняга.

Сядзіць на сталым месцы, месцы гаспадара, галавы сям’і, у святым кутку за кухонным сталом. Толькі шапкувушанку забыў зняць з галавы. Цяпер няспешна перарывае са мною сувязь. Глядзіць праз акно на падшыты халодным ветрам восеньскі дзядзінец, вытаптаны нагамі прадзедаў, дзядоў, бацькоў, а ад 78 гадоў яго ўласнымі. Шукае пажаўцелых ад старасці здымкаў, быццам кучы восеньскага лісця. Самыя жахлівыя гніюць на дне. Яны апалі першымі з дрэўсамасеек, выраслых пасярод рэштак спрадвечнага каменнага паркана.

— Я быў яшчэ малы, але добра помню, — кажа, не адрываючы вачэй ад акна. — Жылі мы тады ў Праневічах (цяпер у Беларусі) з мамай Галенай з дому Ігнатовіч. Бацька прыязджаў да нас са свайго маёнтка ва УснарыВерхнім толькі па суботах. Штодзень гаспадарыць дапамагаў маме бессямейны чалавек, якога прыняла ў хату на дажыванне. Надта марозны сакавік, нядзеля, раніца. Солтыс бегае ад хаты да хаты і кліча ўсіх мужчын на сход у Кудрычы (цяпер у Беларусі, а тады адна з вёсак Крынскага праваслаўнага прыхода). Помню белыя плашчы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF