Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.
Наша хрысціянская любоў да бліжнягаІаанна ЧАБАНГлыбока верыць, што нават найменшы крок можа зрабіць цуд. Цуд збаўлення свету ад вайны, ад нянавісці да бліжняга. Беластачанка Магдалена Сабалеўская завітала ў Крынкі па запрашэнні мясцовага комплексу школ. Яе дарога да сустрэчы з крынскімі школьнікамі галоўным чынам вяла праз Варшаву, Францыю, ЗША і Турцыю, дзе здабывала сваю адукацыю, знаёмілася з іншымі культурамі і веравызнаннямі, шукала сэнсу свайго існавання. Знайшла яго менавіта ў абароне правоў чалавека. Яе неспакойная душа не ў змозе прайсці абыякава побач людскога цярпення, таму ад дзесяці гадоў займаецца паляпшэннем лёсу бежанцаў. Першапачаткова працавала ў Польшчы з прыбылымі сюды ахвярамі вайны на Каўказе, цяпер аддае свае сілы і здароўе ў турэцкіх лагерах пацярпелым ад трываючай ужо чатыры гады вайны ў Сірыі. Магда прызналася, што ў Крынкі ехала з асаблівай ахвотай. У яе вялікі сентымент да гэтага рэгіёна. На Сакольшчыне, пад Сідрай нарадзіўся яе бацька. Тут у дзяцінстве праводзіла свае выхадныя, самы лепшы час у акружэнні добрых людзей, прыгожых краявідаў і перш за ўсё ў спакоі. Тады вайна здавалася адлеглай гісторыяй, якую помнілі, у асноўным, дзяды і школьнікі, якія ў Дзень Перамогі на прыдарожных магілах безыменных салдат ускладалі кветкі. Цяпер не знаходзімся далёка ад ваеннага эпіцэнтра. Свет пад уплывам новай тэхнікі значна паменшыўся. Крынчане часцей ездзяць у Лондан ці Берлін, чым у Саколку ці Беласток. Брытанскія (...) |