Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Кнігі майго жыцця

Юрка БУЙНЮК

Апрача паэзіі і музыкі маім найбольшым хобі з’яўляецца чытанне кніг. Я лічу, што дзень без чытання гэта страчаны дзень. Нішто так інтэлектуальна не развівае і не ўзбагачае ўнутранага свету чалавека як кнігі. У дзяцінстве бацькі мяне з сястрою выхоўвалі без тэлевізара. У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя я хаваўся яшчэ і без інтэрнэту. Рознага тыпу смартфоны, ноўтбукі, айпады, планшэты ды ўсялякія электронныя цацкі адцягваюць сучасных дзяцей ды моладзь ад кнігі. А добрая кніга гэта асалода для душы ды прыемныя ўспаміны, якія засталіся мне з дзяцінства. Дзякуючы кнігам, я шмат марыў ды стварыў свой унутраны свет, з якога выходзяць мае беларускія вершы, тэксты песень, эсэ ды артыкулы, якія публікую ў беларускіх газетах ды часопісах. Унутраны свет чалавека, створаны пры дапамозе прачытаных кніг, вельмі дапамагае чалавеку ў яго цяжкіх хвілінах жыцця. Ён ратуе яго ад жалю, страху перад будучым, ад псіхічнай нагрузкі, якая ахінае нас у складаны час. Чалавек з глыбокім унутраным светам лягчэй пераносіць душэўны боль, які становіцца яму імпульсам для творчасці. А творчасць — музыка, літаратура, жывапіс — гэта разрадка эмоцый. Самая творчасць гэта тэрапія для душы. Калі шмат чытаем, узнікае ў нас яшчэ большая цікавасць да навакольнага свету ды людзей. З’яўляюцца ў нас пытанні ды здольнасць апісання даных з’яў, уражанняў, эмоцый ды перажыванняў, якія варта запісаць. Дзякуючы творчасці чалавек пакідае па сабе след на зямлі, упісваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF