Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Дарафей Фіёнік. Новая кніжка пра бежанства і іншыя выданні

Аляксей МАРОЗ

У рамках праекта «Кірыліцай пісанае» ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 18 лістапада адбылося спатканне з Дарафеем Фіёнікам, старшынёй аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», які ад дваццаці гадоў збірае матэрыялы і вывучае бежанства 1915 года. У лютым 2016 года Студзіводскі музей плануе выдаць кніжку «Бежанства — дарога і вяртанне. 19151922». Пра гэтае і іншыя музейныя выданні Дарафей Фіёнік расказваў сабраным у кіназале Гайнаўскага белмузея. Сустрэчы спадарожнічала выстава шырокафарматных фатаграфій, выкананых у Студзіводах падчас святкавання 100й гадавіны бежанства.

Спатканне адкрыла Анджаліна Масальская, музейная бібліятэкарка і заадно каардынатарка праекта «Кірыліцай пісанае», а Дарафей Фіёнік распавёў пра бежанства — пра яго трагізм і цяжкае жыццё бежанцаў пасля вяртання дамоў. Многа ўцекачоў памірала падчас дарогі ў глыб Расіі і вяртання з за недахопу харчавання і дрэнных санітарных умоў. Дарафей расказваў таксама пра ўздзеянне бежанства на нашу культуру і традыцыі.

— Я бежанствам пачаў займацца на 80годдзе ад выезду нашых людзей у глыб Расіі. Мы наладзілі летнік у Войшках, дзе збіралі ўспаміны сведкаў гэтых падзей. Запісалі мы бежанцаў у Грыневічах, Навасадах і іншых вёсках. У чарговых летніках прымалі ўдзел, між іншым, Тамаш Саевіч, Міхал Сцепанюк і Тамаш Суліма, якія сталі журналістамі. Захаваўся цікавы бежанскі аповед дзядулі з Грабаўца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF