Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.
Даследаванне меншасціМацей ХАЛАДОЎСКІПрэзентацыя агульнапольскага навуковадаследчага праекта «Апарат бяспекі ў адносінах да нацыянальных меншасцей» і суправаджальная яму дыскусія склаліся, між іншым, на святкаванне ў Беластоку 15й гадавіны Інстытута нацыянальнай памяці. Адбыліся яны некалькі гадзін да ўручэння прызоў у конкурсе на лепшую Гістарычную перадачу года. Пра гэтую цырымонію і пераможцаў мы пісалі на мінулым тыдні. Навуковадаследчы праект складаюць даследаванні становішча нацыянальных меншасцей у Польшчы і ўзаемных адносін польскай дзяржавы і меншасцей, у міжваенны перыяд і ў чарговыя дзесяцігоддзі пасля вайны. Прэзентацыя і дыскусія адбыліся 26 лістапада на гістарычнасацыялагічным факультэце Універсітэта ў Беластоку — у першы дзень трохдзённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 15годдзя Інстытута нацыянальнай памяці. Удзел у іх прынялі Яраслаў Сырнык (ІНП Вроцлаў), Алег Латышонак (Універсітэт у Беластоку), Кшыштаф Сыховіч (ІНП Беласток), Войцех Сляшынскі (УуБ). Кіраўнік праекта Яраслаў Сырнык адзначыў: — Вывучэнне ўзаемасувязей апарату бяспекі і нацыянальных меншасцей праводзілася таксама задоўга да 1989 г. Не ўсе вынікі даследаванняў гэтага перыяду трэба выкінуць у сметніцу і не ўсе атрыманыя пасля 1989 г. падыходзяць для станоўчай ацэнкі. Звярнуў ён увагу, што ў гэтай галіне даследаванняў паранейшаму шмат белых плям і надалей вывучэння чакае ўмоўная дарожка з дакументаў працягласцю ў дзевяноста кіламетраў, якія (...) |