Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Яшчэ пра помнік

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тыдзень таму пісаў я пра згоду беластоцкіх радных на пабудову ў цэнтры Беластока помніка сузаснавальніку Нацыянальнай дэмакратычнай партыі (Narodowej Demokracji), вядучаму ідэолагу польскага нацыяналізму Раману Дмоўскаму, аўтару кнігі «Myśli nowoczesnego Polaka». У ёй выкладзеныя ідэалагічныя падставы польскага нацыяналістычнага руху. Дмоўскі заяўляў, што «нацыя з’яўляецца арганічным адзінствам». Ён патрабаваў вымушаную паланізацыю меншасцей, у адпаведнасці з лозунгам «Польшча для палякаў». Прыгадаю, што прамоўтарам ідэі ўзвядзення помніка Дмоўскаму ў беластоцкай Гарадской радзе быў радны «Клуба Трускаляскага» Дар’юш Васілеўскі, нядаўні падляшскі лідар Усяпольскай моладзі, якая зноў з жаданнем і адвагай падымае ў грамадскім дыскурсе лозунг «Польшча для палякаў». Сярод галасуючых за гэтай ідэяй быў радны ад Форуму меншасцей Падляшша (выбарчы сатэліт Грамадзянскай платформы) Славамір Назарук. Больш за тое, не толькі ў канчатковым выніку ён прагаласаваў за, але быў адным з радныхзаяўнікаў, якія звярнуліся з абмеркаваннем такога праекта. Зза недахопу месца на папярэднім тыдні я абмежаваў сябе да аднаго сказа апраўдання яго рашэння, а тлумачыў ён, перш за ўсё, падкрэсліўшы неаднаразова, што нацыянальнаправыя асяроддзі «нічога не маюць супраць беларускай, праваслаўнай меншасці»:

— Раман Дмоўскі быў значнай фігурай у перыяд аднаўлення незалежнасці Польшчы. Ён ставіў на пазітывісцкае стаўленне (? — М. Х.). Я не ўваходжу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF