Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Дэжавю

Віктар САЗОНАЎ

Свет не стаіць на месцы. Усё ў ім імкліва мяняецца. Вось ужо туркі збіваюць расійскі самалёт, а Нямеччына ўступае ў вайсковую кааліцыю супраць невядома адкуль узнікшай Ісламскай дзяржавы. Два апошнія разы, як Нямеччына ўступала ў вайну, гэтыя войны станавіліся сусветнымі, доўгімі, жудаснымі і надзвычай кровапралітнымі. І няма аніякіх падстаў меркаваць, што гэтым разам будзе паіншаму. Ну, а як туркі пачыналі біцца з рускімі, то гэта заўсёды было „ўсур’ёз і надоўга”.

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін у сваёй штогадовай прамове перад дэпутатамі ані разу не ўспомніў пра Украіну. А ў мінулым годзе гэта была асноўная тэма яго выступу. Як усё кардынальна памянялася ўсяго за адзін год. І толькі ў Беларусі не мяняецца нічога. Тут, як кажуць у народзе, „поўны стабілізец”.

Часамі здаецца, што ўвесь народ хварэе сіндромам дэжавю, бо тут усё штогод паўтараецца да драбніц. Складваецца ўражанне, што гэта ўсё ўжо было, што ты гэта ўжо бачыў, ужо перажыў, а яно зноў тут як тут. І толькі каляндар нагадвае, што гэты абсурд стаў старэйшым яшчэ на цэлы год.

Вось і ў Свіслачы, невялікім раённым цэнтры Гарадзеншчыны, год заканчваецца традыцыйнымі для гэтай мясцовасці судамі над удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага памяці паўстанцаў 1863 года. Ну і суды праходзяць як бы ў відэазапісе. Усе адзін у адзін як і ў мінулым годзе.

— У вас што, ксеракса няма? — пажартаваў я ў перапынку з адной працаўніцай суда.

— Чаму, ёсць у нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF