Ніва № 50 (3109), 13 снежня 2015 г.

Непрафесійныя мастакі Гайнаўскай зямлі

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХХІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі і адкрыццё конкурснай выставы адбылося 4 снежня ў галерэі і вялікім калідоры Гайнаўскага дома культуры — арганізатара мерапрыемства. Народныя мастакі і мастакіаматары з Гайнаўшчыны маюць такім чынам магчымасць штогод паказваць свае новыя працы.

У гмінах Гайнаўскага павета жыве многа здольных людзей, якія займаюцца мастацкай творчасцю. Жывапісцы і разьбяры з Гайнаўкі гэта таксама найчасцей выхадцы з навакольных вёсак у першым або другім пакаленні. Таму матывы на прэзентаваных падчас аглядаў працах часта звязаны з прыродай, Белавежскай пушчай. Паяўляюцца матывы сельскага жыцця і працы на полі. Паказваюцца таксама нацюрморты, партрэты, матывы горада, унутраныя перажыванні.

— Матывам, які найчасцей паяўляецца на працах гайнаўскіх мастакоў з’яўляецца прырода, асабліва Белавежская пушча. Ацэньваючы конкурсныя працы мы стараліся не звяртаць увагу на нашы індывідуальныя прэферэнцыі, толькі глядзелі на варштат працы непрафесійных мастакоў і ўзровень выканання мастацкіх работ. Звярталі ўвагу на экспрэсію прац і важныя нам уражлівасць і ангажаванасць творцаў, — заявіў мастакразьбяр родам з Гайнаўкі і заадно старшыня журы прафесар Яраслаў Пэршка, які з’яўляецца выкладчыкам Політэхнічнага інстытута ў Беластоку. Разам з ім у журы засядалі Крыстына Куніцкая і Ліля Вышкоўская з Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF