Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

У палескай глыбінцы (24)

Ганна КАНДРАЦЮК

Свяшчэннік гэта не прафесія, — кажа бацюшка Алег Іванавіч Парыпа, — свяшчэннік гэта служба. Штодзённая, шэрая праца. Гэта тое, калі ты надзяваеш будзённыя апранахі і астаешся на месцы са сваімі хлопцамі. З тымі хлопцамі, якія заўтра цябе не пакінуць, а будуць стаяць як адзін муж, побач. А тыя, што наязджаюць царкву ад свята, яны ёсць і быццам іх няма...

Словы бацюшкі прагучалі як візітная картачка. Адразу было вядома, што ён са сваімі парафіянамі жыве пановаму, іначай, чым іншыя святары ў наваколлі.

Айцец Алег найбольшым поспехам лічыў тое, што ён пратрымаўся на парафіі ўжо дванаццаты год. Астаўся жыць у Перабродах, каб разам з прыхаджанамі дзяліць іх лёс. Да яго ніхто не хацеў запусціць тут даўжэй каранёў. Святары прыязджалі і ад’язджалі. Зза гэтага царква нішчэла не толькі ў пераносным сэнсе:

— Калі я прыйшоў у Пераброды, то тут на літургіі стаялі мае бацькі і яшчэ дзве бабулькі. А зараз кожную нядзелю да прычасця бацькі падносяць пяцьдзясят грудных дзіцёнкаў.

— Паўсотні немаўлят, кажаце? — апошняя вестка ўражвала. — Гэта, здарова!

— У мяне самога ўжо чацвёра дзяцей, — адзначыў з усмешкай бацюшка. І дадаў: — Мы першыя ў Дубровіцкім раёне па ліку нараджэнняў...

Звычайная палеская сям’я складаецца з трох пакаленняў. Людзі дбаюць, каб у сям’і нажыць не менш чым пяцёра дзяцей. Зза гэтага мясціны не згубілі імпэту, вітальнасці і здаровага спаборніцтва. Апошняя справа датычыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF