Ніва № 49 (3108), 6 снежня 2015 г.

Бежанства ў беларускім космасе (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1213 лістапада ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла навуковая канферэнцыя пад лозунгам „Бежанства 1915 года ў гісторыі і традыцыі беларусаў Падляшша”, ладжаная Беларускім гістарычным таварыствам. У канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі мінуўшчыны з Расіі, Латвіі, Беларусі і Польшчы...

Генадзь Семянчук з Гродна разважаў, ці эвакуацыю маёмасці з тэрыторыі Гродзенскай губерні разглядаць як эвакуацыю менавіта, ці як рабунак. Маюцца на ўвазе гісторыкакультурныя каштоўнасці. Дакладчык падкрэсліў, што найбольш сур’ёзна праблематыкай эвакуацыі з Падляшша займаўся па сутнасці толькі Дарафей Фіёнік. Іншыя вучоныя краналі гэтую тэматыку фрагментарна, выпадкова і ў кантэксце страт польскай культурнай спадчыны. Эвакуацыя адбывалася па загадзе імператара. Ужо ў лютым 1914 года, амаль паўгода да выбуху вайны, маскоўскія ўлады Праваслаўнай царквы выпусцілі дырэктыву пра эвакуацыю царкоўных прадметаў. Звярталася ўвагу на неабходнасць вывазу мошчаў і цудадзейных абразоў, царкоўнага начыння і званоў, гістарычных, археалагічных і мастацкіх помнікаў, старажытных рукапісаў, канцылярскіх дакументаў, маёмасных актаў, метрычных кніг. Па сутнасці эвакуацыі падлягала ўся прыходская маёмасць. А калі чаго немагчыма было б эвакуіраваць, то гэта, асабліва дакументы, трэба было знішчыць. Асаблівая ўвага звярталася на званы, дзе ў царскім указе тлумачылася, што іх трэба забіраць, каб вораг не мог (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF